ШЧО́ЛАЧНЫЯ МЕТА́ЛЫ,

хімічныя элементы гал. падгрупы I групы перыяд. сістэмы элементаў Дз.​І.​Мендзялеева: літый Li, натрый Na, калій K, рубідый Rb, цэзій Cs, францый Fr. Назву атрымалі ад гідравокісаў Ш.м., наз. едкімі шчолачамі. Атамы Ш.м. маюць на вонкавай абалонцы па 1 s-электроне, на папярэдняй — 2 s- і 6 p-электронаў (акрамя Li); ступень акіслення +1. Вызначаюцца блізкімі фіз. і хім. ўласцівасцямі (асабліва K, Rb, Cs). Характарызуюцца высокай хім. актыўнасцю, якая нарастае ад літыю да францыю.

т. 17, с. 499

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)